Работнікі МНС выратавалі мужчыну і жанчыну на пажары ў Вілейцы
17.10.2013
—
ЧП

Пажар адбыўся 16 кастрычніка ў кватэры на другім паверсе двухпавярховага жылога дома ў Вілейцы.
Супрацоўнікі МНС, што прыбылі на месца здарэння, выратавалі з задымленага пакоя гаспадыню кватэры 1973 года нараджэння і сумесна пражываючага з ёй мужчыну 1964 года нараджэння. Ад шпіталізацыі абое адмовіліся. У выніку пажару агнём пашкоджаныя пасцельныя прыналежнасці. Прычына пажару высвятляецца.
Паводле mchs.gov.by