Замест грыбоў знайшла міну
16.10.2013
—
ЧП
У лесе пад Ракавым 12 кастрычніка жыхарка горада Мінска знайшла снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.
− Пра здарэнне жыхарка горада Мінска паведаміла ў міліцыю. Яна прыехала ў лес за грыбамі, але замест грыбоў натрапіла на такую знаходку. Міліцыянеры і сапёры, што прыбылі на месца, выявілі, што знойдзены жанчынай снарад − гэта мінамётная міна калібру 55 мм. Тут жа да яго знайшлі ўзрывацель і адзін патрон калібру 7.92 мм. Небяспечная знаходка была ліквідаваная спецыялістамі. Рэха вайны адгукаецца і сёння, − падсумаваў намеснік начальніка Валожынскага райаддзела ўнутраных спраў Віталь Мінкевіч.
Наталля ТУР.
Фота bryansktoday.ru