На Мядзельшчыне нажом паранілі мужчыну

Источник материала:  
16.10.2013 — ЧП

Пасля 20 гадзін 12 кастрычніка ў цэнтральную раённую бальніцу з пранікальным раненнем грудной клеткі даставілі 27-гадовага жыхара вёскі Нарач (Кабыльнік).

Устаноўлена, што каля 19 гадзін мужчыну ў сваім доме падчас узніклай сваркі нажом ударыў былы сужыцель яго маці. Гэта 47-гадовы жыхар вёскі Скарпоўцы Пастаўскага раёна. Знаходзіўся крыўдзіцель у стане алкагольнага ап'янення.

Мядзельскім раённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Яно караецца абмежаваннем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў.

Паводле УУС Мінаблвыканкама.
Фота tengrinews.kz

←В Лунинецком районе трактор разорвало после столкновения с пассажирским поездом: тракторист погиб

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика