Аддзел наркакантролю раскрыў 36 злачынстваў

Источник материала:  
12.10.2013 — ЧП

За дзевяць месяцаў гэтага года маладзечанскі аддзел наркакантролю і супрацьдзеяння гандлем людзьмі раскрыў 36 злачынстваў, сярод якіх 16 цяжкіх і асабліва цяжкіх.

9 кастрычніка супрацоўнікі службы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі адзначылі сваё прафесійнае свята.

Раней барацьба з наркаманіяй была адным з накірункаў у рабоце крымінальнага вышуку. Цяпер знаходзіць нарказбытчыкаў і асоб, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы, а таксама месцы, дзе вырабляюць, захоўваюць і здабываюць наркотыкі,− задачы аддзела па наркакантролі.

У той жа час супрацоўнікі аддзела займаюцца пытаннямі супрацьдзеяння гандлю людзьмі, працоўнай ці сэксуальнай эксплуатацыі чалавека.

Аднак найбольшая праблема ў аддзела наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі − незаконнае захоўванне і збыт наркотыкаў.

Прыярытэтныя накірункі ў барацьбе з наркагандлярамі − выяўленне і перакрыццё каналаў, па якіх дастаўляюць наркотыкі. Задача аддзела − стварыць надзейную заслону гандлярам “смерці”.

Аддзел інфармацыі.

Фота gnk.spb.ru.
 

←В Чувашии жених, ехавший за невестой, погиб в ДТП с участием белорусского грузовика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика