Нават не паспеў затармазіць: 23-гадовы маладзечанец збіў насмерць пешахода пад Смаргонню
07.10.2013
—
ЧП

У суботу каля 9 гадзін вечара мікрааўтобус "Фольксваген" каля горада збіў чалавека.
Пешаход не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі, ён ішоў па праезнай частцы ў спадарожным кірунку.
23-гадовы кіроўца вельмі позна яго заўважыў і нават не паспеў затармазіць.Ад атрыманых пашкоджанняў пешаход загінуў на месцы.
ДАІ нагадвае, што светавы дзень памяньшаецца, а многія працягваюць ігнараваць святлоадбівальныя элементы. Менавіта таму пешаходаў складана заўважыць. Часта з-за гэтай прычыны часам немагчыма папярэдзіць наезд.
Паводле gaigrodno.by.
Фота sch175.minsk.edu.by.