На Вілейшчыне гарэла лецішча

Источник материала:  
02.10.2013 — ЧП

Каля 18-ці гадзін 27 верасня вілейскім выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні лецішча ў вёсцы Уладыкі.

На тушэнне пажару накіраваліся чатыры падраздзяленні райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

– Па прыбыцці выратавальнікаў на месца выкліку дах дома гарэў адкрытым полымем, – паведаміў старшы інспектар Вілейскага РАНС Дзяніс Гаўрышчук. – У выніку згарэла частка даху – каля 20 квадратных метраў.

Мяркуемая прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Аддзел інфармацыі.

Фота drugniy.info

←В Дзержинском районе опрокинулся бульдозер: водитель госпитализирован

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика