Мужчына загінуў у пажары на канапе
01.10.2013
—
ЧП
Некалькі месяцаў таму пайшла з жыцця яго маці.
Здарэнне адбылося ў ноч з чацвярга на пятніцу, з 26 на 27 верасня, у вёсцы Аславяняты Каранёўскага сельсавета.
На месца выязджаў інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду Смаргонскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Курчэўскі. Каля дзвюх гадзін ночы яго выклікалі на здарэнне. Каля 2.20 ён убачыў, што жылы дом гарыць адкрытым полымем, а прыбудаваная да яго павець ужо цалкам згарэла.
Са слоў суседзяў, агонь пайшоў ад павеці.
Труп мужчыны знайшлі на канапе ў кухні. У хаце ён жыў разам з маці, якая некалькі месяцаў таму загінула.
Мужчыну станоўча характарызуюць на працы.
Дазнанне праводзіць Следчы камітэт.
Зоя ХРУЦКАЯ.