З лецішча ў Вілейскім раёне вынеслі садовую і будаўнічую тэхніку

Источник материала:  
30.09.2013 — ЧП

У перыяд з 22 па 29 верасня злодзей абрабаваў лецішча ў вёсцы Седзіца Вілейскага раёна. Належыць яно жыхару Маладзечна.

Каб пранікнуць у дом, злодзей сарваў навясны замок з уваходных дзвярэй. Вынес электрычную газонакасілку, бензакасу, электрарубанак,  шліфмашынку, ручную цыркулярную пілу і іншую тэхніку.

– Злодзей выбіраў самае каштоўнае і тое, што лёгка можна прадаць, – дадаў следчы Вілейскага райаддзела Следчага камітэта РБ Вадзім Пуцэйка.

Гаспадар ацаніў скрадзенае амаль у восем мільёнаў рублёў.

Аддзел інфармацыі.

Фота media-polesye.by

 

←Житель Светлогорского района торговал винтовочными патронами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика