На Мядзельшчыне рыхтаваліся да “Хаўера”

Источник материала:  
27.09.2013 — ЧП

На Мядзельшчыне 25 верасня адбыліся вучэнні па падрыхтоўцы да ліквідацыі надзвычайных сітуацый у зімовы перыяд – накшталт такіх, якія былі ў сакавіку ў Беларусі падчас цыклону “Хаўер”.

Падчас вучэнняў імітавалі сітуацыю, калі ва ўмовах моцнага снегападу адбылося сутыкненне трох аўтамабіляў і аўтобуса, і на дарозе з’явіўся затор, паведаміў намеснік начальніка райаддзела на надзвычайных сітуацыях Андрэй Матняк.

Правяралі зладжанасць дзеянняў у гэтай сітуацыі розных службаў: выратавальнікаў, міліцыянераў, дарожнікаў, медыкаў і нават прадстаўнікоў райпо (яны мусяць забяспечваць кіроўцаў гарачым харчаваннем).

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота 112.by

←Сбытчик метадона задержан в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика