Жанчына пакрыўдзілася на мужа і ўдарыла яго нажніцамі ў спіну

Источник материала:  
23.09.2013 — ЧП

Здарэнне адбылося ў нядзелю ноччу, у вёсцы Захажэва, Валожынскага раёна.

– Па папярэдніх дадзеных, муж і жонка пасварыліся з-за не абабранай бульбы, – кажа начальнік Валожынскага аддзела Следчага камітэта Віталь Юрэвіч.

Жанчына пакрыўдзілася на 49-гадовага мужа, схапіла нажніцы, падышла ззаду і ўдарыла яго ў спіну. Нажніцы закранулі правае лёгкае. Жанчына спалохалася і сама выклікала “хуткую дапамогу”.

Падрабязнасці здарэння мужчына памятае слаба, бо ў гэты дзень яны ўдваіх былі нецвярозыя.

Цяпер мужчына шпіталізаваны ў Валожынскую бальніцу. Стан стабільны.

47-гадовая жанчына знаходзіцца ў следчым ізалятары. Максімальнае пакаранне, якое могуць ёй даць, – 8 гадоў пазбаўленне волі.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота moe-online.ru

←У гражданина США на границе изъята крупная партия принадлежностей для маникюра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика