На Вілейшчыне сарвалі замок з дзвярэй летняй кухні і падпалілі матрац
18.09.2013
—
ЧП

Здарэнне адбылося ў вёсцы Каранёва Ільянскага сельсавета ў аўторак, 17 верасня, каля 19.00.
– Пра тое, што гарыць летняя кухня, выратавальнікам паведаміла суседка, – распавядае старшы інспектар Вілейскага РАНС Дзяніс Гаўрышчук.
Гаспадар купіў гэты дом пад дачу летась. Па словах суседзяў, мужчына прыязджаў на лецішча вельмі рэдка. У гэты раз гаспадара таксама не было ў вёсцы.
Невядомыя сарвалі замок з дзвярэй летняй кухні і праніклі ў пакой. Што яны там рабілі, невядома, але ў выніку загарэўся матрац.
Прычыны пажару і незаконнага пранікнення ў дом высвятляюцца.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота babaevo-gazeta.ru