Пакуль гасцявалі ў сваякоў – з дому ўкралі сейф і ўпрыгажэнні
09.09.2013
—
ЧП

Крадзеж адбыўся з 7 на 8 верасня ў вёсцы Вытрапаўшчына.
– Гаспадары дома паехалі з начоўкай да сваіх сваякоў, – кажа старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч. – Калі яны вярнуліся дадому, то заўважылі, што на стале няма сейфа, у якім было 200 даляраў, а таксама камплекта сярэбраных ювелірных вырабаў.
Невядомы хуліган вынес украдзенае праз акно.
У доме ёсць шмат бытавой тэхнікі, але злодзей узяў толькі настольны сейф і ўпрыгажэнні.
Цяпер узбуджаная крымінальная справа.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота remont-faq.ru