Пажар на Ашмяншчыне. Маці паспела выратаваць траіх дзяцей
09.09.2013
—
ЧП

Здарэнне адбылося ў вёсцы Міхалконі Ашмянскага раёна ўначы ў суботу, 7 верасня.
У суботу да бабулі прыехала дачка з дзецьмі, каб дапамагчы выкапаць бульбу. Калі вярнуліся з поля, дачка пайшла ўкладваць дзяцей спаць і сама задрамала.
– Бабуля тым часам вырашыла папіць чайку, – кажа галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Іван Мік'янец. – Паставіла кіпяціць ваду, а пакуль чакала, калі яна нагрэецца, заснула.
Прачнулася пенсіянерка ад таго, што ўся хата была ў дыме. Яна хуценька разбудзіла дачку, а тая падняла сваіх дзяцей і вывела на двор.
Калі прыехалі выратавальнікі, агонь паспеў пашкодзіць стол, сцены і столь.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота describe.ru