На Мядзельшчыне шукаюць 79-гадовага расіяніна

Источник материала:  
07.09.2013 — ЧП

Райаддзел унутраных спраў шукае без вестак прапаўшага грамадзяніна Расіі Міхаіла Андрэевіча Пятрова. Ён нарадзіўся 25 лістапада 1933 года (79 гадоў).

Міхаіл Пятроў 22 жніўня прыехаў з Расіі на Мядзельшчыну да сваякоў у вёску Вохабні. 24 жніўня з апоўначы да 05.00 сышоў ад іх у невядомым накірунку і яго далейшае месцазнаходжанне не ўстаноўлена.

Прыкметы: на выгляд 80 год, рост каля 165 см, сярэдняга целаскладу, твар прамавугольны, смуглы, валасы кароткія, чорныя з сівізной,  нос пляскаты, бровы шчаціністыя, вочы блакітныя.

Асаблівыя прыкметы: на правай руцэ адсутнічаюць указальны і сярэдні пальцы, няма зубоў, на правай частцы тулава радзімка памерам 3 см, кульгае на правую нагу, на грудзях татуіроўка ў выглядзе малюнка бягучага льва.

Быў апрануты: клятчастая каляровая кашуля з перавагай карычневага колеру.

Міхаіл Пятроў злоўжывае спіртнымі напоямі, пакутуе на псіхічнае захворванне, пасля перанесенага інсульту ў абстаноўцы не арыентуецца, анкалагічна хворы, пры сабе нічога не мае.

Сяргей САВІЦКІ, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Мядзельскага РАУС.

←Шуневич: подозреваемый в лжеминировании школ в Молодечно уже признался

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика