Вярхоўны суд разгледзіць касацыю на смяротны прысуд жыхару Вілейкі
17 верасня Вярхоўны суд разгледзіць касацыю на смяротны прысуд жыхару Вілейкі, асуджанаму за двайное забойства, паведамілі ў ВС БелаПАН.
Нагадаем, што жыхар Вілейкі быў прысуджаны да смяротнага пакарання за двайное забойства Гродзенскім абласным судом 12 чэрвеня.
Злачынства было здзейснена 5 жніўня 2012 года. Аб жорсткім забойстве ў кватэры шматпавярховага дома ў Гродне праваахоўным органам стала вядома 7 жніўня. Следча- аператыўныя групы абласных упраўленняў Следчага камітэта і УУС, а таксама раённых падраздзяленняў следства і міліцыі выявілі са множнымі колата-рэзанымі ранамі ў вобласці шыі, спіны і жывата труп жанчыны 1991 года нараджэння, жыхаркі Жлобіна.
Пры правядзенні далейшага агляду жылога дома каля пад'езду ў смеццевым кантэйнеры быў знойдзены раздзелены труп яшчэ аднаго чалавека – хлопца 1989 года нараджэння, які з'яўляўся гаспадаром кватэры, у якой адбылося забойства .
У здзяйсненні злачынства прызнаны вінаватым муж забітай жанчыны – жыхар Вілейкі 1990 года нараджэння. Матыў злачынства – рэўнасць. Мужчына быў затрыманы 7 жніўня ў цягніку Гродна – Баранавічы.
Паводле БелаПАН.
Фота expert.ru