На Ашмяншчыне згарэў гараж, а з ім – “Масквіч”

Источник материала:  
06.09.2013 — ЧП

Здарэнне адбылося ўчора, 5 верасня, у вёсцы Болбы Ашмянскага раёна.

Гаспадар на сваім “Масквічы-412 1981 года выпуску прыехаў дадому на абед. Драўляны гараж загарэўся, калі гаспадар быў у хаце. Ён выклікаў выратавальнікаў, аднак не ўдалося выратаваць ні гараж, ні машыну.

Папярэдняя прычына пажару – замыканне электраправодкі.

Пра здарэнне расказаў галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Іван Мік’янец.

Настасся РОЎДА.
←Директор ООО, выполнявшего капремонт объекта МЧС, попал под уголовную ответственность за подлог

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика