На Ашмяншчыне падчас пажару абрынуўся дах дома. Гаспадар загінуў

Источник материала:  
05.09.2013 — ЧП

Трагедыя адбылася ўчора вечарам, 4 верасня, каля 22.00 у вёсцы Варні.

Выратавальнікаў выклікаў сусед.

Калі пажарныя прыехалі на месца, дом быў цалкам у агні. Яго дах абрынуўся ў сярэдзіну. Супрацоўнікі МНС знайшлі ў адным з пакояў цела загінулага 48-гадовага гаспадара дома.

Яго жонка ў гэты час была на працы.

Па словах суседзяў, мужчына ў той вечар быў нецвярозы.

Хутчэй за ўсё, пажар адбыўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

Агонь знішчыў дах, маёмасць. Пашкоджаныя сцены.

Пра здарэнне расказаў галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Іван Мік’янец.

Настасся РОЎДА.

Фота timeszp.com

←В Жлобине обнаружили почти килограмм ртути, МЧС изъял опасную находку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика