Якія машыны крадуць? І што рабіць, каб не скралі вашую

Источник материала:  
04.09.2013 — ЧП

За паўгода на Маладзечаншчыне сем машын скралі і дваццаць угналі.

Падчас аналізу выяўлена, што найчасцей крадуць і ўганяюць машыны ВАЗ і іншамаркі 1990-1999 гадоў.

Дагэтуль не знайшлі наступныя аўтамабілі:

ВАЗ-21061, 1998 г.в. дз.н. 3419IК5 сіняга колеру;

ВАЗ-21033, 1982 г.в., дз.н. д5346МБ жоўтага колеру;

“Форд Фіеста” 1992 г.в., дз.н. 6328ОАО, барвовага колеру;

“Фіят Тыпа” 1991 г.в., дз.н. 9235II5, чорнага колеру.

Звычайна машыны крадуць з неахоўваемых стаянак у дварах дамоў, неасветленых вуліц, неахоўваемых гаражных кааператываў. Усе скрадзеныя аўтамабілі не мелі ахоўнай сігналізацыі, гаспадары пакінулі іх без нагляду.

Што тычыцца толькі ўгонаў машын, то ўсе яны − іншамаркі 90-х гадоў выпуску. У шасці выпадках ключы былі ў замку запальвання. Гэты факт паказвае на абыякавае стаўленне гаспадароў да сваіх машын.

Сем машын знайшлі з істотнымі механічнымі пашкоджаннямі.

Машыны крадуць і ўганяюць розныя людзі. Гэта і раней судзімыя, і непаўнагадовыя, але пераважна − нецвярозыя.

Матыў таксама розны. Хтосьці хацеў перапрадаць машыну ці яе часткі, хтосьці хацеў пакатацца. Звычайна апошняя прычына “натхняе” на ўгон непаўнагадовых, якія яшчэ не разумеюць, што з-за такога свавольства іх могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці з магчымым пазбаўленнем свабоды.

Звяртаем увагу гаспадароў транспартных сродкаў на неабходнасць быць пільнымі да свайго аўтамабіля.

Выконвайце мінімальныя патрабаванні, каб абараніць сябе і сваю маёмасць:

1. Устанавіце на аўтамашыну сігналізацыю, якая каштуе каля аднаго мільёна рублёў, але можа папярэдзіць большы ўрон;

2. Стаўце аўтамабіль на стаянкі, якія ахоўваюцца;

3. Сачыце за належным асвятленнем двароў і своечасова інфармуйце домакіраўніцтва аб непаладках, патрабуйце рамонту.

Асабліва рэкамендую вырашыць пытанне аб устаноўцы ў дварах камер відэаназірання добрай якасці, каб маглі зафіксаваць усе падзеі. Калі на сцяне дома ці пры ўваходзе ў пад’езд будзе шыльда з паведамленнем пра тое, што ў дварах вядзецца відэаназіранне, наўрад ці злачынцы захочуць парушаць закон менавіта тут. А калі яны ўсё ж гэта зробяць, то з дапамогай камер знайсці іх будзе значна прасцей. Такія прыклады ў Маладзечне ўжо ёсць.

Калі вы ведаеце пра месцы, дзе  разбіраюць машыны, дзе шмат пашкоджаных машын, ці заўважылі дзесьці падазроны аўтамабіль, паведаміце па нумары 102 ці 8(0176) 77-14-46.

Ананімнасць па вашым патрабаванні будзе гарантаваная.

Юры Кабакоў, часова выконвае абавязкі начальніка Маладзечанскага райадзела унутраных спраў, маёр міліцыі.

Фота avtoinstruktor.info

←В Барановичском районе гражданин Украины насмерть сбил жителя Бреста

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика