У Вілейцы на пажары загінуў мужчына
03.09.2013
—
ЧП
Учора, 2 верасня, каля 11.30 вілейскім выратавальнікам паведамілі пра пажар па вуліцы Інтэрнацыянальнай.
Каб яго ліквідаваць, накіравалі тры аўтацыстэрны.
Калі выратавальнікі прыехалі на месца здарэння, з вокнаў і дзвярэй дома вырываліся клубы дыму.
– Пасля таго, як патушылі пажар, у спальні на канапе знайшлі абгарэлае цела чалавека, – паведаміў інжынер інспекцыі дзяржпажнагляду Яўген Камароў. – Загінуў 44-гадовы жыхар Вілейкі.
У доме закурадымленыя памяшканні, абгарэла канапа.
Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Аддзел інфармацыі.
Фота lioznonews.by