Зайшоў у абутковую краму і забраў усю выручку

Источник материала:  
02.09.2013 — ЧП

Здарэнне адбылося ў апошнюю ноч ліпеня.

– Жанчына пасля працы зачыніла краму і пайшла дадому, – распавядае старшы следчы па асабліва важных справах Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта Марына Рагінская. – Раніцай, калі прыйшла на работу, дзверы самой ужо не давялося адчыняць, бо іх узламалі.

Ноччу невядомы хуліган нечым металічным ўзламаў дзверы і пракраўся ў абутковую краму па вуліцы Скарыны. Злодзей скраў больш за  дзевяць мільёнаў рублёў.

Крама не абсталяваная ні камерай відэаназірання, ні сігналізацыяй. Цяпер ўзбуджана крымінальная справа.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота ukr-advokat.org.ua

←Девять лет получила жительница Пружанского района, убившая собственную мать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика