На Валожыншчыне трактар загарэўся падчас працы

Источник материала:  
02.09.2013 — ЧП

Работнікі калгаса “Сакаўшчына-Агра” патэлефанавалі выратавальнікам каля 15.00 у суботу, 31 жніўня.

Пажар адбыўся на комплексе адкорму буйной рагатай жывёлы. Загарэўся трактар К 701 1991 года выпуску, які належыць калгасу.

Здарылася гэта, калі трактарыст трамбаваў сіласную яму. Трактар загарэўся ў руху. Але кіроўца не пацярпеў.

З-за пажару выгарала кабіна і пашкоджаныя тры колы.

Пра здарэнне расказаў інжынер інспекцыі дзяржпажнагляду Валожынскага РАУС Ігар Хныкаў.

Настасся РОЎДА.

Фота ganc-chas.by

←На трассе М1 автопоезд с фруктами опрокинулся в кювет (фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика