Віляйчанін збіў аднагодка і забраў 200 тысяч рублёў
29.08.2013
—
ЧП

Раней судзімы за крадзеж 33-гадовы жыхар Вілейкі 21 жніўня збіў аднагодка. Адбылося гэта каля 17 гадзін на вуліцы Чайкоўскага.
А яшчэ забраў у ахвяры 200 тысяч рублёў, паведамляе ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама. Быў зламыснік ў нецвярозым стане.
Узбуджана крымінальная справа за рабаванне. Мужчыну могуць абмежаваць волю на тэрмін да пяці год або пазбавіць волі на тэрмін ад двух да шасці год.
Аддзел інфармацыі.
Фота primorye24.ru