Паліў смецце, лінуў бензіну – і аказаўся ў бальніцы
27.08.2013
—
ЧП
Раніцай 26 жніўня ў цэнтр аператыўнага кіравання Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пацярпелага ад агню: у прыёмны пакой з тэрмічнымі апёкамі брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла 36-гадовага мужчыну.
Пачалося ўсё з таго, што ўвечары 25 жніўня ў двары дома ў Вілейцы спальвалі смецце.
– Мужчына палічыў, што вогнішча гарыць слаба, і лінуў бензіну, – паведаміў інспектар інспекцыі Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш. – Полымя ўспыхнула. У выніку мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі другой, трэцяй, чацвёртай ступені (3% цела) шыі, левай кісці, перадплечча.
Адразу мужчына лячыўся сам і толькі раніцай звярнуўся ў бальніцу. Ён шпіталізаваны.
Аддзел інфармацыі.
Фота ru.freepik.com