У ліпені знікалі мужчыны
Дапамажыце знайсці людзей.
Вілейскі райаддзел унутраных спраў шукае зніклых.
Воўчак Георгі Юльянавіч, нарадзіўся 10 лютага 1960 года.
Жыве ў вёсцы Жызнава. 2 ліпеня знік.
На выгляд 50-55 год, хударлявы. Рост 180-185 см. Смуглы, валасы сівыя. Правая нага карацейшая за левую, таму кульгае.
Быў апрануты ў кіцель, трыко, зялёную майку, чорныя шлёпанцы. Мае пры сабе скрыначку ад лічыльных палачак, у якой насіў цыгарэты.
Чаўлытка Анатоль Іванавіч, 1950 года нараджэння. Ураджэнец Смаргонскага раёна. Жыў у вёсцы Нарач Вілейскага раёна. 20 ліпеня знік. На выгляд 70 год, сярэдняга целаскладу, рост 170 см.
Быў апрануты ў цёмныя пінжак і штаны, гумовыя боты, кепка.
Усіх, хто штосьці ведае пра тое, дзе цяпер зніклыя, просім паведаміць па тэлефонах 8(01771) 3-63-48, 5-41-00, 5-64-62, 8(044) 745-11-98 ці 102.
ВАЛОЖЫН. Шукаюць Бунянкова Валянціна Сяргеевіча, які нарадзіўся 27 кастрычніка 1945 года.
Жыхар Мінска, летам жыве ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна. Інвалід I групы (дыягназ шызафрэнія).
23 ліпеня каля 7.30 гадзін ён выйшаў з дома ў Ракаве. Дагэтуль яго не знайшлі.
На выгляд 65-70 год, рост 160-174, 41-ы памер абутку. Хударлявы, смуглы. Карыя вочы, сівыя прамыя валасы. Моцны голас, невыразная мова.
Асаблівыя прыкметы: няма зубоў, чамкае, часта выкарыстоўвае гук “бе”.
Усіх, хто ведае штосьці пра тое, дзе цяпер Валянцін Бунянкоў, просім паведаміць у Валожынскі райаддзел міліцыі па тэлефонах: 8(01772) 5-53-02, 5-40-21 (дзяжурны), 8(029) 685-53-02, 507-66-98 ці 102.
Крымінальны вышук Вілейскага райаддзела міліцыі, Валожынскі райаддзел Следчага камітэта.