Абрабавалі лецішча на Мядзельшчыне: частку скрадзенага знайшлі ў кустах паблізу
19.08.2013
—
ЧП

У перыяд з 7 па 16 жніўня злодзей залез у лецішча ў вёсцы Ляшчынск. Для гэтага ён разбіў шыбу.
Выкраў шэсць горных ровараў, тэлевізар, мікрахвалевую печку, індукцыйную варачную панель, два магнітафоны, чамадан з дакументамі.
Большую частку скрадзенага (за выключэннем двух ровараў і чамадана) знайшлі ў кустах паблізу дома. Астатнюю маёмасць, як і самога злодзея, шукаюць, паведаміў 19 жніўня старшы следчы Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Максім Валеўка.
Аддзел інфармацыі.
Фота vpenze.ru.