Сеў п’яны за руль – пяць гадоў пазбаўлення права кіравання

Источник материала:  
28.07.2013 — ЧП

Другога чэрвеня 31-гадовы мужчына паўторна сеў п’яным за руль аўтамабіля “Мерседэс-Бэнц”.

Аматар п’яным сесці за руль машыны летась ужо падвяргаўся адміністрацыйнаму спагнанню – штрафу ў памеры 30 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на тры гады.

Аднак ніякіх высноў для сябе мужчына не зрабіў: не прайшло і года, як ён зноў у нецвярозым стане сеў за руль і быў спынены супрацоўнікамі ДАІ. У дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа.

Мужчына віну сваю прызнаў, заявіў аб раскаянні, аднак свае паводзіны растлумачыць ніяк не змог. Вынік – пяць гадоў пазбаўлення правоў кіроўцы і штраф у 30 мільёнаў рублёў.

Калі мужчына не выплаціць грошы, то ў лік штрафу ў яго канфіскуюць аўтамабіль.

Мужчына мае непаўналетняе дзіця. Працуе ахоўнікам. Раней не судзімы.

Дзяніс Іваноўскі, намеснік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота mk.ru

←Установлены личности погибших в ДТП под Оршей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика