На мяжы Літвы з Беларуссю прапануецца знішчыць усіх свіней

Источник материала:  
25.07.2013 — ЧП

На фоне барацьбы Беларусі з агрэсіўнай афрыканскай чумой свіней Літва разглядае магчымасці прымянення радыкальных мер – на тэрыторыі ў 10 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю знішчыць усіх свіней.

Пра гэта паведамляе літоўскі партал ru.delfi.lt са спасылкай на BNS. Кіраўнік Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы (ГПВС) Літвы Ёнас Мілюс паведаміў, што Літва просіць дапамогі Еўрасаюза, каб кампенсаваць людзям страты.

"Пра гэта мы папрасілі Еўракамісію, і хутчэй за ўсё, ужо прыйшоў час казаць пра гэта адкрыта. На нашу думку, сітуацыя складаная. Мы былі ў Шальчынінкаі (Салечнікі – рэд.), які з'яўляецца апендыксам ў геаграфічным сэнсе, і становішча такое, што ў200 метрахбеларусы знішчаюць свіней, а мы нічога не робім", –сказаў Мілюс.

Падлічана, што калі ЕК ўхваліць просьбу, то прыйдзецца знішчыць каля 10 тысяч свіней.

У чацвер Мілюс адпраўляецца ў Беларусь, дзе прыме ўдзел у сустрэчы з кіраўнікамі ветэрынарных службаў Беларусі і Расіі. Паводле яго слоў, адной з тэм сустрэчы будзе барацьба з афрыканскай чумой свіней.

Аддзел інфармацыі.

Фота Shutterstock

Чытайце таксама:

19.07.2013.На маладзечанскіх рынках забаранілі гандляваць свінінай

11.07.2013.Галоўны санітарны доктар Расіі: афрыканская чума свіней можа стаць небяспечнай для чалавека

11.07.2013.Літва просіць у Еўракамісіі больш за 10 мільёнаў еўра, каб абараніць сябе ад афрыканскай свіной чумы з Беларусі

29.06.2013.Як абараніцца ад афрыканскай свіной чумы?

25.06.2013.У Беларусі створаны штаб па барацьбе са свіной чумой

21.06.2013.У Чартавічах на Валожыншчыне забілі ўсіх свіней

31.05.2010.Ачагі сібірскай язвы

←Миссия выполнима

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика