На Маладзечаншчыне мужчына на сваім участку не змог выбрацца з бочкі

Источник материала:  
23.07.2013 — ЧП

На сваім прысядзібным участку ў Радашкавічах 37-гадовы мужчына апрацоўваў сцены знутры бочкі масцікай. Раптам адчуў сябе дрэнна і самастойна выбрацца не змог.

Бочка цыліндрычнай формы, дыяметр 180 см.

Пра здарэнне МНС паведаміў яго сын.

Выратавальнікі дасталі мужчыну з бочкі і перадалі брыгадзе “хуткай дапамогі”.

Папярэдні дыягназ – атручэнне парамі масцікі. Пацярпелы шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Маладзечанскай ЦРБ. Стан здавальняючы.

Паводле mchs.gov.by

Фота 112.by

←Житель Молодечненского района надышался парами мастики, обрабатывая изнутри стенки бочки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика