У Маладзечне маладзёны забралі ў хлопцаў “Колу”, а пасля яшчэ і пабілі

Источник материала:  
21.07.2013 — ЧП

Сёлета 18 сакавіка каля 21.00 два п’яныя маладзёны каля аўтобуснага прыпынку “Тройка” вырашылі паказаць сваю перавагу і фізічную сілу.

Для гэтага спынілі двух хлопцаў, што ішлі непадалёк, і забралі “Кока-Колу”. Калі адзін з іх папрасіў яе вярнуць, хуліганы вылілі напой на зямлю і пачалі біць маладога чалавека.

У выніку хлопец атрымаў закрыты пералом носа, крывападцёкі і драпіны. Потым злодзеі збілі і другога хлопца.

На судзе Мікалай і Аляксандр сцвярджалі, што беспадстаўна і наўмысна збілі сустрэчных, бо былі п’яныя.

Суд прызнаў іх вінаватымі ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Цяпер, калі маладыя людзі ўчыняць яшчэ якое-небудзь зладзейства, то правядуць за кратамі год.

Хлопцы атрымалі адтэрміноўку на год і шэсць месяцаў. Калі ў гэты час у іх будуць прыкладныя паводзіны, то за кратамі яны не апынуцца.

Перыядычна маладзёны павінны з’яўляцца для рэгістрацыі ў Маладзечанскі РАУС.

З іх узялі падпіску аб нявыездзе.

Іван НЕЎМЯРЖЫЦКІ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота motto.net.ua

←Супружеская пара сгорела в дачном доме в Могилевской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика