На Маладзечаншчыне мужчына ўдарыў нажом сына і спакойна заснуў

Источник материала:  
20.07.2013 — ЧП

Пасварыўся з жонкай, ударыў нажом сына, пасля лёг спаць.

Сёлета 16 лютага ў вёсцы Рачкава пасля застолля мужчына пачаў сварыцца са сваёй жонкай. За яе заступіўся сын. Адносіны паміж бацькам і сынам былі дрэнныя. П’яны бацька ударыў яго нажом у правы бок.

На судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну. Але ён не памятае, як ударыў сына.

Узгадвае толькі тое, што пасля падняўся з ложка і ўбачыў чырвоную пляму на яго кашулі. Але пайшоў спаць, не звярнуўшы на гэта ўвагу. Хаця сын і імкнуўся нешта сказаць.

Прыезду “хуткай дапамогі” мужчына таксама не памятае.

Яго жонка кажа, што не бачыла самога ўдару, бо ўсё адбывалася вельмі хутка. Пасля заўважыла, што сын трымаецца за бок.

Разбудзіла другога сына, які таксама быў п’яны. Ён і выклікаў “хуткую дапамогу”.

Суд прызнаў Анатоля вінаватым і прыгаварыў да чатарох гадоў абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Яго будуць таксама прымусова лячыць ад алкагалізму.

У сына прэтэнзій да бацькі няма, яны памірыліся.

Іван НЕЎМЯРЖЫЦКІ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота vdovgan.ru.

←При пожарах в загородных домах погибли три человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика