Жыхар Смаргоні прыставіў пісталет да галавы пакупніка, каб уразіць прадаўшчыцу, якая яму спадабалася

Источник материала:  
17.07.2013 — ЧП

Дзіўны спосаб уразіць дзяўчыну прывёў 20-гадовага жыхара Смаргоні на лаву падсудных.

Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Хлопец ўзяў у сябра пнеўматычны пісталет, каб адчуваць сябе больш упэўнена.

Са зброяй ён прыйшоў на дыскатэку, выпіў піва, а потым накіраваўся ў краму. Там ён з надзеяй ўразіць прадаўшчыцу, якая яму спадабалася, спрабаваў выдаць пісталет за сапраўдны. Флірт працягваўся, пакуль у краму не зайшоў пакупнік, які папрасіў не затрымліваць чаргу, калі малады чалавек нічога не бярэ.

Той доўга не думаў і прыставіў да галавы мужчыны пісталет, прыгразіўшы, што застрэліць. Аднак пацярпелы аказаўся былым супрацоўнікам міліцыі і не спалохаўся, а пачаў супраціўляцца.

Неўзабаве бойку спынілі іншыя наведнікі крамы, пасля чаго малады чалавек хутка збег. Супрацоўнікі Следчага камітэта і міліцыі “па гарачых слядах” знайшлі хулігана. Ім аказаўся мясцовы жыхар 1992 года нараджэння.

Хлопец характарызуецца станоўча і да крымінальнай адказнасці раней не прыцягваўся.

Ігар БЕЛАЗЁРАЎ.

Фота dnepr.comments.ua

←В Гродненском районе пенсионерка упала в колодец

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика