У Маладзечне супрацоўнік СТА угнаў машыну. Яе заўважыў у горадзе сам гаспадар
15.07.2013
—
ЧП
У чацвер, 11 ліпеня, на адной з маладзечанскіх станцый тэхнічнага абслугоўвання ўгналі аўтамабіль.
Маладзён прыгнаў машыну “Мэрседэс-180” на станцыю тэхнічнага абслугоўвання на рамонт. Аддаў работнікам неабходныя дакументы і ключы. Яму паабяцалі, што машыну зробяць недзе праз два тыдні.
У той самы дзень ён паехаў у горад і ўбачыў свой аўтамабіль.
Падышоў бліжэй, а там супрацоўнік СТА.
Як аказалася, гэты мужчына працуе на СТА неафіцыйна, яго ўзялі на выпрабавальны тэрмін. Ён вырашыў пакатацца.
Мужчына ўжо быў асуджаны за крадзеж, разбой і хуліганства.
Цяпер у чарговы раз узбудзілі крымінальную справу.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота rg.ru