Ратуючыся ад пажару, маладзечанец павіс за акном 3 паверха, зваліўся і зламаў палец на назе
15.07.2013
—
ЧП
![](http://www.21.by/pub/news/2013/07/1373878082698156.jpg)
Пажар адбыўся ў суботу, 13 ліпеня, па вуліцы Багдана Хмяльніцкага каля 8.20.
Калі на месца здарэння прыехалі выратавальнікі, з акна трэцяга паверха шматпавярхоўкі ішоў дым.
У кватэры, дзе пачаўся пажар, былі два мужчыны: 40-гадовы гаспадар і 26-гадовы калега.
Яны на кухні пералівалі растваральнік, які і стаў прычынай пажару. Гаспадар трапіў у рэанімацыю з 30% апёкаў цела 1, 2 і 3 ступеняў.
У яго калегі апёкі кісцяў і пералом вялікага пальца на назе. Яго ён атрымаў, калі, ратуючыся ад пажару, павіс за акном, трымаючыся за падаконнік, але не ўтрымаўся і зваліўся.
Выйсці з кватэры мужчыны не маглі, бо агонь перакінуўся на кухонныя дзверы.
Пра выпадак расказала старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова.
Настасся РОЎДА.
Фота teonote.ru