У Маладзечне маладзён пабіў міліцыянера, але забыўся пра гэта

Источник материала:  
15.07.2013 — ЧП

Прыраўнаваў сяброўку да міліцыянера, раззлаваўся на яе, вырваў ручку з дзвярэй, а потым хацеў збегчы ды нарваўся на міліцыю.

Сёлета 13 студзеня ў інтэрнаце па вуліцы Суміцкага п’яны маладзён зайшоў да сваёй сяброўкі, якая тут працуе і ў гэты час знаходзілася на працоўным месцы, ды пасварыўся з ёй.

Аляксандр стаў раўнаваць сяброўку да работнікаў міліцыі, якія знаходзіліся ў дзяжурным пакоі. Яна спрабавала адправіць яго дадому, але дарэмна.

Калі міліцыянеры пайшлі, ён пачаў грукаць ёй у дзверы і вырваў дзвярную ручку. Тая выклікала міліцыю. Толькі тады маладзён спужаўся яе пагрозаў, імкнуўся збегчы з месца зладзейства.

Калі выйшаў, заўважыў, што міліцыянеры стаяць на ганку. Вырашыўшы, што яго зараз затрымаюць, Аляксандр накінуўся на аднаго з іх і пераламаў яму нос.

У судзе малады чалавек цалкам прызнаў сваю віну, паказаў, як наносіў удары. Але памятае ён толькі пра адзін удар, хаця дапускае, што мог нанесці і некалькі.

Суд кваліфікаваў дзеянні Аляксандра як супраціўленне работніку міліцыі пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку з прымяненнем гвалту.

Цяпер ён павінен выплаціць 300 тысяч рублёў за маральную і матэрыяльную шкоду.

Па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса Аляксандру прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Іван НЕЎМЯРЖЫЦКІ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота secretswoman.ru

←В Гомеле утонул четвероклассник, прыгавший в озеро с моста

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика