Віляйчанін вырошчваў каноплі ў шафе сваёй бабулі
Сёлета 11 красавіка ў Вілейцы адбыўся суд па справе Максіма Б., які абвінавачваўся ў здабыванні і продажы наркотыкаў.
У хаце бабулі абвінавачанага знайшлі шэсць слоікаў і восем папяровых скруткаў з марыхуанай.
Знайшлі 323 грамы рэчыва, чатыры курыльныя трубкі, электронныя вагі, унутры якіх было 0, 0014 грама марыхуаны, а таксама насенне канапель. У шафе было ўбудаванае асвятленне, там стаяў гаршчок з зямлёй, у якім расла псіхатропная расліна.
Максім Б. у час дачы паказанняў быў у стане наркатычнага ап’янення, што пацвярджаецца паказаннямі сведкаў і медыцынскім аглядам.
Суд асудзіў маладзёна і прызначыў пакаранне: восем месяцаў зняволення ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Аднак жыхар Вілейкі вырашыў падаць скаргу ў Мінскі абласны суд.
Сёлета 31 мая судовая калегія разгледзела на адкрытым пасяджэнні справу па пратэсце пракурора Вілейскага раёна на скаргу Максіма Б. Суд улічыў усе моманты справы і змяніў прыгавор. Паводле заключэння экспертаў-псіхіятраў, Максім Б. мае патрэбу ў лячэнні ад наркатычнай залежнасці. У дадатак да пазбаўлення свабоды і канфіскацыі маёмасці, суд прызначыў дадатковае пакаранне: прымусовае лячэнне ад наркаманіі.
Віктар ГАТОЎКА, памочнік пракурора Вілейскага раёна.