Жанчына паехала па ягады ў лес і знікла
11.07.2013
—
ЧП
Дапамажыце знайсці яе!
50-гадовая Таццяна Іванаўна Слонімская днём 3 ліпеня паехала ў лес. На машыне "Мазда 3" сіняга колеру (нумар 6733 КХ-7) рушыла па ягады ад свайго дома ў пасёлку Стайкі Мінскага раёна і знікла.
Мела два тэдефоны, зараз ні адзін не адказвае. Невядома, ні дзе яна, ні дзе машына.
Рост 160 сантыметраў, кароткія цёмна-русыя, шэра-блакітныя вочы.
Была апранутая ў спартыўныя блакітныя брыджы, вязаная кофта з кароткім рукавом у бела-блакітна-сінюю палоску, белыя туфлі.
Калі вы штосьці ведаеце пра зніклую, звяртайцеся на нумар +375 33 66 66 856 ці 102.
Паводле рассылкі пошукава-выратавальнага атрада "Анёл".