На Вілейшчыне раней судзімы за забойства за жарт зарэзаў хлопца: той памёр

Источник материала:  
10.07.2013 — ЧП

9 ліпеня каля паловы трэцяй ночы ў райаддзел унутраных спраў паступіла паведамленне ад брыгады хуткай дапамогі.

Паблізу аднаго з дамоў ў вёсцы Абадоўцы з двума колата-рэзанымі ранамі грудной клеткі знайшлі труп 18-гадовага жыхара вёскі Порса.

Следча-аператыўна група райаддзела Следчага камітэта ўстанавіла, што забойства адбылося 9 ліпеня каля двух гадзін ночы. Нецвярозы 37-гадовы жыхар вёскі Дварэц пырнуў хлопца два разы нажом у грудзі, ад якіх апошні памёр на месцы.

Начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук расказаў акалічнасці трагедыі.

Кампанія чалавек з пятнаццаці жартавала, хтосьці пагрукаў у вокны дома. Адтуль выбег мужчына, злавіў аднаго з хлопцаў і нанёс два ўдары нажом.

Мужчына быў раней судзімы за наўмыснае забойства ў 2001 годзе.

Яго затрымалі. Зараз ён у ізалятары.

Узбуджана крымінальная справа за “забойства, здзейсненае асобай, якая раней учынiла забойства”. Мужчыне пагражае пазбаўленне волі ад васьмі да дваццаці пяці год, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота lh4.googleusercontent.com

←В Солигорске задержали автовора с большим списком криминальных «достижений»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика