За месяц мужчыну двойчы спынялі, калі ён п’яным кіраваў трактарам
09.07.2013
—
ЧП
У пачатку чэрвеня 52-гадовага жыхара вёскі Канстанцінава Слабадскога сельсавета спынілі, калі ён п’яным кіраваў трактарам.
Атрымаў тады паўтара мільёна рублёў штрафу, паведаміў намеснік начальніка РАУС Святаслаў Протас.
А 29 чэрвеня вясковец “вызначыўся” яшчэ раз. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі яго ў вёсцы Канстанцінава, калі ён зноўку нападпітку кіраваў трактарам. Другога ліпеня ўзбуджана крымінальная справа за паўторнае на працягу года кіраванне ў нецвярозым стане аўтатранспартным сродкам.
Аддзел інфармацыі.
Фота techstory.ru