Мужчына спалохаўся і не стаў выклікаць пажарных: згарэў аўтамабіль, а потым дом (+ВІДЭА)
09.07.2013
—
ЧП

Каля паловы чацвёртай ночы 8 ліпеня паступіла паведамленне аб тым, што гарыць жылы дом у вёсцы Лужы на Мядзельшчыне.
Калі выратавальнікі-пажарныя прыбылі на месца, дом быў цалкам ахоплены агнём.
Як аказалася, пажар пачаўся з аўтамабіля: 55-гадовы гаспадар дома курыў у машыне. У выніку неасцярожнага абыходжання з агнём аўтамабіль “Форд-Мандэа” загарэўся.
Гаспадар, пэўна, спужаўся, выратавальнікаў выклікаць не стаў. Гэта зрабілі ўжо суседзі, калі заўважылі, што агонь перакінуўся на дом,
паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш.
У выніку пажару аўтамабіль згарэў, дом выгараў ўсярэдзіне.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота і відэа mchs.gov.by