Шэсць пажарных машын і “хуткая” выехалі на тушэнне фермы на Ашмяншчыне

Источник материала:  
08.07.2013 — ЧП

Узяліся дапамагаць тры мясцовыя добраахвотнікі пажарнай дружыны СВК. Сам пажар адбыўся ў пятніцу, 5 ліпеня, каля 15.00.

Пакуль на выклік загадчыцы фермы прыехалі выратавальнікі, рабочыя самастойна эвакуявалі 5 галоў буйной рагатай жывёлы.

Астатняя жывёла ў гэты час пасвілася. Таму ні людзі, ні жывёлы не пацярпелі.

Агонь сапсаваў толькі дах.

Папярэдняя прычына пажару – прагарына ў металічным коміне вадагрэйнага катла на цвёрдым паліве для падагрэву вады, якой мыюць даільныя апараты.


Пра здарэнне расказала прэс-сакратар Гродзенскага ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.

Настасся РОЎДА.

Фота 112.by

←В Буда-Кошелевском районе маршрутка сбила 9-летнего мальчика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика