Сёння ноччу ў Смаргоні дзякуючы суседцы ў пажары не загінуў мужчына

Источник материала:  
08.07.2013 — ЧП

Пажар адбыўся апоўначы  па вуліцы Садовай.

Жанчына, якая жыве ў доме побач, убачыла, што з вокнаў суседа ідзе дым. Яна ведала, што ён унутры.

Выратавальнікі знайшлі мужчыну ў спальні на ложку. Рэчы, якія там знаходзіліся, пашкодзіў агонь. Закурадыміліся сцены ды столь.

Газадымаабарончая служба змагла выратаваць 56-гадовага гаспадара. Ён нідзе не працуе і жыве адзін. Калі здарыўся пажар, быў п’яны.

Мужчыну завезлі ў бальніцу. У яго апёкі 1-3 ступеняў.

Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні.

Цяпер яго стан цяжкі, але стабільны.

Пра здарэнне расказаў дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Камок.

Настасся РОЎДА.

Фота echo.msk.ru

←Выпадак на Валожыншчыне: згвалціў калегу ля дарогі, а потым спужаўся і збег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика