Рабочы загінуў, калі рамантаваў электракабель у смаргонскім дзіцячым садку

Источник материала:  
02.07.2013 — ЧП

Выпадак адбыўся два тыдні таму, 18 чэрвеня. Але дакладныя прычыны здарэння эксперты назавуць яшчэ праз некалькі тыдняў.

Цяпер судмедэксперты высвятляюць прычыну смерці, а смаргонская міжраённая інспекцыя працы – прычыну няшчаснага выпадку.

На тэрыторыі дзіцячага садка быў пашкоджаны кабель, які належаў смаргонскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Апошнія звярнуліся ў раённыя электрычныя сеткі, каб тыя вырашылі праблему.

Каля 16.30 18 чэрвеня чатыры рабочыя прыехалі ў садок і рамантавалі кабель у траншэі. Раптам аднаму з іх стала дрэнна. Калі прыехала “хуткая”, ён яшчэ быў жывы, але ў бальніцы памёр.

Працавала брыгада каля агароджы дзіцячага садка. У гэты час на вуліцы нікога з дзяцей не было. Адзінымі сведкамі здарэння былі некаторыя выхавальнікі, якія штосьці бачылі праз акно.

Пакуль што здарэнне разглядаецца як “выпадак на вытворчасці”. Але так гэта ці не, будзе вядома пазней, пасля праверкі.

Пра здарэнне расказаў старшы следчы маёр юстыцыі Дзмітры Марозаў.

Настасся РОЎДА.

Фота september-t.ru

←Возбуждено уголовное дело в отношении главного инженера ОАО «Лидские автобусы»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика