У мядзельскага хлопчыка нага захраснула ў батарэі: дапамаглі выратавальнікі
01.07.2013
—
ЧП

Гуляючы, 7-гадовы хлопчык засунуў нагу паміж рэбрамі ацяпляльнай батарэі і дастаць яе не змог.
На "101" патэлефанавала мама дзіцяці. Выратавальнікі Мядзельскага раённага падраздзялення МНС пры дапамозе гідраўлічнага інструмента "Holmatro" пашырылі праём у батарэі і вызвалілі нагу. Дзіця не пацярпела.
Паводле Мінскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.
Фота mchs.gov.by