На Вілейскім вадасховішчы зніклі дзве лодкі
26.06.2013
—
ЧП

Гаспадары пазбавіліся лодак у ноч на 23 чэрвеня. Кампанія з дзевяці чалавек адпачывала на Вілейскім вадасховішчы каля вёскі Сосенка.
З іх слоў, лодкі на ноч прывязалі на беразе. А раніцай тых не стала.
Жыхары Мінска і Калодзішчаў заявілі, што зніклі дзве надзіманыя лодкі, адна з іх – з электрычным рухавіком і акумулятарнай батарэяй. Гэта каштавала каля 9 мільёнаў рублёў, а іншая – два з паловай мільёны.
Узбуджана крымінальная справа за крадзеж, праводзіцца расследаванне. Пра гэта паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Мікалай Раманчук.
Аддзел інфармацыі.
Фота skipper.su