"Колаў менш - небяспекі больш"
13.06.2013
—
ЧП
![](http://www.21.by/pub/news/2013/06/1371129603621734.jpg)
Акцыю з такой назвай ладзіць ДАІ Мінскай вобласці ад 13 да 23 чэрвеня.
Акцыю ладзяць, каб паменьшыць колькасць аварый з удзелам двухколавага транспарту. Яшчэ адна мэта - фарміраваць узаемаветлівыя зносіны паміж удзільнікамі дарожнага руху.
Як распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош, у межах акцыі рэйдавыя групы будуць знаходзіць незарэгістраваныя змяненні ў канструкцыі матацыклаў і мапедаў.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота geoby.biz.