У Ашмянскім раёне інспектар ДАІ і пажарны апавяшчальнік выратавалі мужчыну ад смерці
12.06.2013
—
ЧП
У аўторак, 11 чэрвеня, раніцай, у вёсцы Замасцяны Ашмянскага раёна здарыўся пажар.
– Пра тое, што з хаты ідзе дым, паведаміў выратавальнікам інспектар ДАІ, – кажа прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Наталля Жывалеўская.
На месца пажару выехалі выратавальнікі з Ашмянаў і Смаргоні.
Калі пажарныя прыехалі, мужчына ўжо быў на дварэ. Ён прачнуўся ад сігналу пажарнага апавяшчальніка і хутка выбег з хаты.
У выніку пажару згарэў дах дома, пашкоджаныя сцены і маёмасць.
Мужчыну 46 гадоў, нідзе не працуе. Суседзі сказалі, што вечарам ён выпіваў.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота 112.by