У Вілейцы з павільёна на міні-рынку ўкралі бензапілу
11.06.2013
—
ЧП

7 чэрвеня з павільёна на міні-рынку “Садружнасць” укралі бензапілу. Адбылося гэта каля паловы на дванаццатую. Індывідуальная прадпрымальніца патлумачыла, што на тры-чатыры хвіліны занялася пакупніцай, якая цікавілася змешвальнікам. У гэты момант мужчына, які разглядваў бензапілу, прыхапіў яе і знік. Злодзею на выгляд 40-50 год.
Каштавала бензапіла два мільёны сто тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа за крадзеж, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Мікалай Раманчук.
Аддзел інфармацыі.
Фота liveinternet.ru