На вачах у гаспадара маланка ўдарыла ў павець на Астравеччыне. Яе дах загарэўся імгненна

Источник материала:  
06.06.2013 — ЧП

Здарэнне адбылося 4 чэрвеня ў вёсцы Тракенікі-1 каля 16.30. Ішоў невялікі дождж.

У гэты час 83-гадовы гаспадар звычайна сядзіць у двары свайго дома. Менавіта таму ён і стаў сведкам таго, як у яго павець ударыла маланка.

– Добра, што не ў дом, – кажа інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Шыць. – Ніякіх громаадводаў там няма. Увогуле, часцей за ўсё маланка ўдарае ў антэну.

Выратавальнікі паспелі затушыць дах: агонь не перакінуўся ні на дом, ні на яшчэ адну павець, што стаіць побач.

Настасся РОЎДА.

Фота mihkel.net

←В Гродно женщина нарушила ПДД, а пострадала ее 2-летняя дочь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика