Разам з пачаткам канікулаў ДАІ пачынае акцыю “Увага – дзеці!”

Источник материала:  
31.05.2013 — ЧП

Ад 27 мая да 7 чэрвеня дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці ладзіць спецыяльнае мерапрыемства пад дэвізам “Увага – дзеці!”

Яго мэта – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Паважаныя кіроўцы! Будзьце асабліва асцярожныя, калі праязджаеце паблізу дзіцячых садкоў, лагераў, школ, стадыёнаў, сквераў і паркаў.

Памятайце, што дзецям уласцівая няўважлівасць, а ў нашых сілах папярэдзіць гора і зрабіць канікулы не толькі радаснымі, але і бяспечнымі.

Паважаныя бацькі! Калі вы адпраўляеце дзіця на адпачынак у вёску альбо аздараўленчы лагер, абавязкова паразмаўляйце з ім аб дарожнай бяспецы.

Патлумачце, што ні ў горадзе, ні ў вёсцы нельга ні на хвіліну страчваць увагу паблізу дарог.

Нагадайце дзіцяці, як правільна кіраваць веласіпедам, што нельга гуляць на дарозе і ўзгадайце пра небяспечнае захапленне паганяць на матацыкле.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.

Фота kazanfirst.ru

←Белорусская таможня дала «добро» на контрабанду наркотиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика