Мужчына няўдала ўкраў туалетную ваду за 162 тысячы рублёў
28.05.2013
—
ЧП
![](http://www.21.by/pub/news/2013/05/1369725772425516.jpg)
У нядзелю, 26 мая, 31-гадовы мужчына ўкраў туалетную ваду ў адной з маладзечанскіх крамаў.
Крадзеж здарыўся каля 19.20. Украўшы ваду, мужчына паспрабаваў збегчы. Але супрацоўнікі міліцыі злавілі яго ў парку на вуліцы Багдана Хмяльніцкага.
Мужчыну, жыхара вёскі Краснае, судзілі ўжо раней за крадзеж і разбой.
Пра гэта паведаміў старшы следчы Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота cs5492.vk.me